У парафіі Божага Цела ў Мінску адзначаць урачыстасць Маці Божай Шкаплернай | Друк |
Анонсы
15.07.2015 12:17

Мінская супольнасць айцоў кармэлітаў босых і вернікі парафіі Божага Цела ў Мінску запрашаюць на ўрачыстасць Маці Божай Шкаплернай, якая адбудзецца 16 ліпеня.

Святую Імшу ў капліцы Маці Божай Шкаплернай у 19.00 будзе цэлебраваць канцлер курыі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі кс. Дзмітрый Пухальскі.

Пасля Імшы будзе магчымасць прыняць святы шкаплер.

(AG)

 
© 2003-2025 Catholic.by