Адбудзецца пілігрымка з Гродна на месца мучаніцтва навагрудскіх сясцёр назарэтанак | Друк |
Анонсы
18.07.2015 18:11

З 25 па 31 ліпеня пройдзе VI Пілігрымка на месца мучаніцтва благаслаўлёных сясцёр назарэтанак Гродна – Шчучын – Навагрудак.

Пілігрымка пачнецца 25 ліпеня ў касцёле Найсвяцейшага Адкупіцеля ў Гродне (Дзевятоўка) святой Імшой у 8.45. 31 ліпеня ў 17.00 адбудзецца Імша на месцы гібелі благаслаўлёных назарэтанак у лесе. Пілігрымка завершыцца 1 жніўня начным чуваннем і святой Імшой у 4.30 у касцёле Перамянення Пана ў Навагрудку.

Падрабязная інфармацыя па тэлефоне:

+375 33 620 34 11+375 33 620 34 11, 375 25 629 62 66375 25 629 62 66 с. Таццяна, Навагрудак

Біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч шчыра запрашае вернікаў у пілігрымку, адзначаючы, што "кожная пілігрымка, як рэкалекцыі ў дарозе, рыхтуе нас на прыняцце Божых дароў, без якіх цяжка ісці праз нашае жыццё".

(AG)

 
© 2003-2025 Catholic.by