Сёстры назарэтанкі запрашаюць ушанаваць памяць мучаніц з Навагрудка | Друк |
Анонсы
31.07.2015 01:29

Кангрэгацыя Сясцёр Найсвяцейшай Сям’і з Назарэта (назарэтанкі) запрашае наведаць Навагрудак і месца гібелі благаслаўлёных назарэтанак у чарговую гадавіну іх мучаніцкай смерці.

31 ліпеня ў 17.00 адбудзецца святая Імша на месцы гібелі благаслаўлёных назарэтанак у лесе.

1 жніўня ў 4.30 адбудзецца святая Імша ў касцёле Перамянення Пана ў Навагрудку, у якім маліліся сёстры мучаніцы і дзе знаходзіцца іх саркафаг.

У час Другой сусветнай вайны, 1 жніўня 1943 г., сястра Стэлла і дзесяць яе паплечніц былі расстраляны фашыстамі ў лесе каля Навагрудка, аддаўшы жыццё за бацькаў сем’яў і мясцовага святара кс. Аляксандра Зянкевіча.

(JM)

 
© 2003-2025 Catholic.by