Адноўленую гістарычную капліцу св. Роха асвецяць у Шабунях | Друк |
Анонсы
11.08.2015 10:40
Ва ўрачыстасць Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі, 15 жніўня, у в. Шабуні Пухавіцкага раёна адбудзецца асвячэнне капліцы св. Роха. 
 
Асвеціць капліцу Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.

Капліца ў в. Шабуні была пабудавана ў XVIII cтагоддзі. Як кажа легенда, калі ў гэтыя месцы прыйшла эпідэмія халеры, то католікі разам з праваслаўнымі набылі абраз св. Роха, усталявалі яго ў галоўным алтары капліцы, і заразная хвароба адступіла. 
 
Святы Рох лічыцца апекуном хворых на заразныя хваробы, а таксама фармацэўтаў і ўрачоў, аб яго заступніцтве моляцца ў шпіталях, турмах і г.д. У іканаграфіі святы прадстаўлены як пілігрым з сабакам, які залізвае яго раны або бяжыць побач.
 
(ils)
 
© 2003-2024 Catholic.by