Парафія ў Лучаі запрашае на свята ведаў |
| Друк | |
Анонсы
|
18.08.2015 09:30 |
Парафія Св. Юды Тадэвуша ў Лучаі (Віцебская дыяцэзія) запрашае ўсіх жадаючых на свята ведаў, якое адбудзецца 23 жніўня. Пачатак у 14.00.
Для студэнтаў, школьнікаў, бацькоў і настаўнікаў адбудзецца супольная малітва і будзе ўдзелена благаслаўленне перад пачаткам новага навучальнага года.
Акрамя таго, у гэты дзень адбудзецца Першая святая Камунія. Таксама ў парафіі будуць дзякаваць Богу за сёлетні ўраджай.
Пасля літургіі запланаваны святочны канцэрт з удзелам гурта “Рэха” і акардэаніста-віртуоза Дзмітрыя Корсака. (AG)
|