28 верасня ў архікатэдры — Імша мансеньёра Філіппо Чампанэллі з нагоды завяршэння дыпламатычнай місіі ў Беларусі |
| Друк | |
Анонсы
|
28.08.2015 09:16 |
28 жніўня ў 18.30 у мінскім архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі мансеньёр Філіппо Чампанэллі перад сваім ад’ездам у Рым, дзе ён зойме новую пасаду ў Дзяржаўным Сакратарыяце, узначаліць святую Імшу з нагоды завяршэння дыпламатычнай місіі ў Рэспубліцы Беларусь.
Разам з мансеньёрам Чампанэллі святую Імшу будзе канцэлебраваць мансеньёр Марынко Антолавіч – новы сакратар Апостальскай Нунцыятуры. 
Усіх тых, хто жадае выказаць падзяку і выявіць сваю прыхільнасць мансеньёру Філіппо, а таксама прывітаць мансеньёра Марынко, Апостальскі Нунцый запрашае прыняць удзел у гэтай супольнай малітве.
Паводле інфармацыі Апостальскай Нунцыятуры ў Рэспубліцы Беларусь
|