Душпастырства «OPEN» у Гродне запрашае моладзь на фармацыйныя сустрэчы |
| Друк | |
Анонсы
|
10.09.2015 10:06 |
Душпастырства студэнтаў і старэйшай моладзі г. Гродна «OPEN» запрашае моладзь да актыўнага ўдзелу ў фармацыйных сустрэчах, якія рэгулярна праходзяць пры касцёле Звеставання Найсвяцейшай Панне Марыі ў Гродне (вул. Маладзёжная, 2а).
Праграма сустрэч, якія будуць адбывацца на працягу ўсяго навучальнага года:
Панядзелак 20.00 – сустрэча біблейскай групы «Effata»
Аўторак 20.00 – сустрэча дабрачыннай групы «Воскресенье»
Серада 20.00 – сустрэча музычнай групы
Чацвер 19.15 – святая Імша 20.00 – агульная сустрэча душпастырства «OPEN»
Пятніца 19.30 – малітоўная група «Caritas Dei»
Душпастыр моладзі кс. Антоні Грэмза запрашае на сустрэчы моладзь Гродна, якая вучыцца або працуе, а таксама тых маладых людзей, якія прыбываюць у Гродна на вучобу ці працу.
(JM)
|