Прэзбітэрскае пасвячэнне дыякана Ігара Мутрука адбудзецца ў Мінску | | Друк | |
Анонсы |
10.09.2015 11:37 |
Пасвячэнне здзейсніць дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі. Дыякан Ігар Мутрук паходзіць з парафіі Найсвяцейшай Тройцы ў Зэльве (Гродзенская дыяцэзія). Вучыўся ў Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Тарнаве (Польшча). Дыяканскае пасвячэнне прыняў 7 снежня 2013 г. у мінскім архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі з рук Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча. Апошнім часам праходзіў душпастырска-літургічную практыку ў мінскім касцёле свв. Сымона і Алены. (AG) |