Імша для студэнтаў з асвячэннем заліковак пройдзе ў мінскай архікатэдры 1 кастрычніка | Друк |
Анонсы
01.10.2015 00:30

1 кастрычніка падчас вечаровай святой Імшы для каталіцкай моладзі ў мінскім архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі асвеціць студэнцкія заліковыя кніжкі.

На Імшу запрашаецца моладзь усіх парафій Мінска. Пачатак Імшы ў 18.30.

(IL)

 
© 2003-2025 Catholic.by