Адбудзецца сустрэча катэхетаў Пінскай дыяцэзіі | Друк |
Анонсы
11.09.2015 18:08

16 верасня ў Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Пінску пройдзе чарговая сустрэча катэхетаў Пінскай дыяцэзіі. На гэты раз яна будзе прысвечана тэме катэхізацыі дарослых.

Спецыяльна запрошаныя дакладчыкі і практыкі пазнаёмяць сабраных з асаблівасцямі духоўнай працы і выклікамі, якія ставіць сучасны свет дарослых.

Пачатак сустрэчы ў 10.00.

Праграма:

  • 10.00 — першая канферэнцыя для катэхетаў (рэферат, дыскусія, знаёмства з метадамі катэхізацыі дарослых)
  • 11.00 — другая канферэнцыя для катэхетаў (рэферат, дыскусія, знаёмства з метадамі катэхізацыі дарослых)
  • 12.00 — святая Імша (катэдральны касцёл)
  • 13.30 — абед
  • 14.00 — трэцяя канферэнцыя для катэхетаў (рэферат, дыскусія, знаёмства з метадамі катэхізацыі дарослых).

 

(AG)

 
© 2003-2024 Catholic.by