Беларуская дэлегацыя прыме ўдзел у Сусветнай сустрэчы сем’яў у Філадэльфіі |
| Друк | |
Анонсы
|
17.09.2015 16:49 |
Беларуская дэлегацыя на чале з біскупам Пінскім Антоніем Дзям’янкам прыме ўдзел у Сусветнай сустрэчы сем’яў, якая 22-27 верасня пройдзе ў Філадэльфіі (ЗША).
У складзе дэлегацыі з Беларусі — пінскі ардынарый і старшыня Рады па справах сям’і беларускага епіскапату біскуп Антоні Дзям’янка, сакратар Рады па справах сям'і а. Пётр Фраштэнга OCD, а таксама сямейная пара Андрэй і Наталля Пан. 
Першай часткай гэтай сустрэчы стане Міжнародны кангрэс сям’і, які будзе працягвацца да 25 верасня. На наступны дзень сабраныя прымуць удзел у фестывалі сем’яў, на якім выступіць італьянскі тэнар Андрэа Бачэллі. Таксама па тэме:
Сёлетняя сустрэча пройдзе пад дэвізам «Любоў – нашае пакліканне. Сям’я, якая жыве ў паўнаце». 27 верасня запланавана сустрэча ўдзельнікаў з Папам Францішкам. Сусветная сустрэча сем’яў праводзіцца раз на тры гады. Мінулы раз сем’і з усяго свету збіраліся ў Мілане (Італія).
Ілья Лапато
|