Салезіяне запрашаюць на адкрыццё дзіцячага араторыя | Друк |
Анонсы
18.09.2015 11:30

«Дарагія дзеткі, паважаныя бацькі, бабулі і дзядулі! Запрашаем вас на адкрыццё араторыя на новы навучальны год, якое адбудзецца 20 верасня!

Святочная праграма распачнецца святой Імшой а 10-й гадзіне ў капліцы (вул. Пляханава, 28). Пасля супольнай малітвы вас будуць чакаць незвычайныя прыгоды па араторыі кс. Боско. А каб прыгоды былі смачнейшымі, захапіце што-небудзь да салодкага стала», — гаворыцца на sdb.by.

Паводле sdb.by (АлГ)

 
© 2003-2025 Catholic.by