Біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB заклікае прыняць удзел у суботніку |
| Друк | |
Анонсы
|
20.09.2015 23:54 |
Дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Аляксандр Яшэўскі SDB заклікае святароў, кансэкраваных асобаў і вернікаў прыняць удзел у суботніку, які адбудзецца 26 верасня ў 10.00 у Магілёве ў будынку па вул. Ленінская, 27.
«Гэты будынак — помнік архітэктуры ХІХ ст., які патрабуе капітальнага рамонту і рэканструкцыі. У гэтым будынку павінен размяшчацца душпастырскі цэнтр Магілёўскай часткі нашай архідыяцэзіі», — адзначае біскуп у сваім звароце.
Іерарх звяртаецца з просьбай аб дапамозе прыбраць тэрыторыю ўнутры будынка. Просьба таксама ўзяць з сабой працоўнае адзенне, граблі і лапату.
Акцыя пачнецца благаслаўленнем у 10.00 каля ўваходу ў магілёўскі катэдральны касцёл.
(AG)
|