Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч узначаліць Імшу ў Вострай Браме для беларускіх пілігрымаў | Друк |
Анонсы
17.11.2015 23:37

У санктуарыі ў Вострай Браме ў Вільні перад успамінам Маці Божай Вастрабрамскай i пасля яго праходзяць Дні супольнай малітвы для вернікаў розных нацыянальнасцяў, у тым ліку беларусаў.

У гэтым годзе вернікі з усіх дыяцэзій Беларусі запрашаюцца на малітву перад абразом Маці Божай Вастрабрамскай 18 лістапада. Святая Імша для беларускіх пілігрымаў адбудзецца ў 15.00 па літоўскім часе (16.00 па беларускім) y касцёле св. Тэрэзы (побач з капліцай цудатворнага абраза Маці Божай Вастрабрамскай).

Эўхарыстыю ўзначаліць Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, удзел у ёй прыме таксама біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч.

Прамую інтэрнэт-трансляцыю святой Імшы можна будзе ўбачыць тут - www.wilnoteka.lt

(JM)


 
© 2003-2025 Catholic.by