Пастырская сустрэча для духоўных асобаў Магілёва і Магілёўскай вобласці перанесена на 24 верасня |
| Друк | |
Анонсы
|
22.09.2015 12:48 |
У сувязі з тым, што дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі і біскуп вікарый для г. Магілёва і Магілёўскай вобласці Аляксандр Яшэўскі SDB прымаў удзел у Рыме ў адмысловым курсе для каталіцкіх біскупаў свету, якія атрымалі сакру на працягу апошняга года, пастырская сустрэча для святароў і кансэкраваных асобаў г. Магілёва і Магілёўскай вобласці перанесена з 17 верасня на 24 верасня.
Пачатак а 11-й гадзіне ў катэдральным касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Магілеве.
(AG)
|