У капуцынскіх парафіях пройдуць набажэнствы «Transitus» | Друк |
Анонсы
30.09.2015 10:22

Адмысловае францішканскае набажэнства «Transitus» з’яўляецца знакам памяці аб смерці св. Францішка з Асізі, які памёр у ноч з 3 на 4 кастрычніка 1226 года.

«Transitus» у перакладзе з лацінскай мовы азначае «пераход». Набажэнства з’яўляецца магчымасцю падзякі за дар св. Францішка, які ў апошнія гады свайго жыцця атрымаў стыгматы — раны Хрыста.

3 і 4 кастрычніка ў капуцынскіх парафіях Беларусі набажэнствы «Transitus» пройдуць па наступным плане:

Мінск

  • 3 кастрычніка пасля святой Імшы ў 18.30 набажэнства адбудзецца ў касцёле св. Роха на Залатой Горцы ў парафіі Найсвяцейшай Тройцы
  • 4 кастрычніка (нядзеля) у 13.00 на месцы будаўніцтва новай святыні адбудзецца адпустовая ўрачыстасць (Копішча-Нов.Баравая)

Маладзечна

  • 3 кастрычніка пасля святой Імшы ў 18.00 набажэнства адбудзецца ў парафіі Св. Казіміра  

Слонім

  • 3 кастрычніка пасля святой Імшы ў 18.00 набажэнства адбудзецца ў касцёле св. Андрэя  

Смалявічы

  • 2 кастрычніка ў 18.00 набажэнства адбудзецца ў касцёле св. Валянціна  

Докшыцы

  • 4 кастрычніка ў 18.00

Ліпнішкі

  • 3 кастрычніка набажэнства адбудзецца пасля святой Імшы ў 18.00

Паводле kapucyny.by

(IL)


 
© 2003-2025 Catholic.by