У мінскім касцёле свв. Сымона і Алены адбудзецца ўрачыстая Імша-падзяка ў 25-годдзе вяртання святыні вернікам | Друк |
Анонсы
01.10.2015 14:30

4 кастрычніка з нагоды 25-годдзя вяртання мінскага касцёла свв. Сымона і Алены вернікам адбудзецца ўрачыстая Імша-падзяка за вяртанне святыні. Імшу ўзначаліць дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай дыяцэзіі Юрый Касабуцкі.

Пачатак у 11.00.

«Передать с 1 октября 1990 года здание бывшего костёла по улице Советская, 15 в безвозмездное пользование второму религиозному обществу Римско-католической Церкви», — так гучыць рашэнне Мінгарвыканкама ад 1990 г. аб вяртанні мінскага Чырвонага касцёла вернікам. У 25-годдзе вяртання святыні ў касцёле цэлебруюцца Імшы-падзякі Богу за гэты дар.

(AG)

 
© 2003-2025 Catholic.by