Парафія ў Росіцы запрашае на свята «Кветка вяргіні — сімвал перамогі жыцця над смерцю» | Друк |
Анонсы
05.10.2015 14:51

10 кастрычніка парафія Найсвяцейшай Тройцы ў Росіцы (Віцебская дыяцэзія) запрашае на свята «Кветка вяргіні — сімвал перамогі жыцця над смерцю».

Усе, хто прыязджаюць у Росіцу, адзначаюць непаўторнае хараство гэтай маленкай вёскі, створанае руплівай працай пробашча парафіі ксяндза Чэслава Курэчкі. Гэтым разам святар запрашае палюбавацца квітнеючымі вяргінямі.
 
Праграма свята

11.30 — выстаўленне Насвяцейшага Сакрамэнту, Ружанец. У гэты час – магчымасць прыступіць да сакрамэнту пакаяння.
12.00 — святая Імша
13.30 — пачастунак каля вогнішча, размовы. Вогнішча будзе раскладзена на прыгожым узгорку, з якога адкрываецца непаўторны выгляд на квітнеючыя вяргіні.

Даведкі па тэлефоне:

+375 29 211 25 45  а. Чэслаў Курэчка МІС

(AG)

 
© 2003-2025 Catholic.by