Дні духоўных сустрэч для юнакоў пройдуць у Шчучыне |
| Друк | |
Анонсы
|
12.10.2015 14:44 |
23-25 кастрычніка ў кляштары айцоў піяраў у Шчучыне адбудуцца Дні духоўных сустрэч для юнакоў. Запрашаюцца юнакі ва ўзросце ад 15 гадоў і студэнты, якія хочуць прысвяціць час для сустрэчы з Езусам.
Тэма малітоўнай сустрэчы будзе звязана з Божым словам. Удзельнікі змогуць знайсці адказы на пытанні: як чытаць Божае слова, як прымаць і па-сапраўднаму зразумець Яго, а найперш як жыць гэтым Словам, і на іншыя падобныя пытанні.
У межах сустрэчы ёсць магчымасць размовы са святаром, а таксама нагода паназіраць за жыццём айцоў піяраў як выхавацеляў дзяцей і моладзі.
Пра ўдзел трэба паведаміць да 20 кастрычніка. Сустрэча адбудзецца па адрасе: вул. Савецкая, 1, г. Шчучын, Гродзенская вобл.
Кантактны тэлефон:
+375 29 789 06 27 (МТС) (AG)
|