Араторый у Дзятлаве запрашае на свой першы дзень нараджэння |
| Друк | |
Анонсы
|
13.10.2015 21:54 |
24 кастрычніка араторый імя блл. мучанікаў з Познані ў Дзятлаве (Гродзенская дыяцэзія) адзначыць свой першы дзень нараджэння. Прыняць удзел у яго святкаванні араторый запрашае ўсю Салезіянскую сям’ю ў Беларусі і ўсіх прыхільнікаў харызмы св. Яна Боско.
Праграма святкавання:
10.30 – прыезд удзельнікаў (будынак араторыя: Дзятлава, вул. Леніна, 13) 10.45 – урачыстая працэсія ад араторыя ў касцёл 11.00 – урачыстая святая Імша (узначаліць дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Аляксандр Яшэўскі SDB) 13.00 – святочная праграма ў араторыі. На завяршэнне біскуп Аляксандр Яшэўскі звернецца са словам да ўдзельнікаў урачыстасці і ўдзеліць пастырскае благаслаўленне. 15.15 – салодкі стол для ўсіх
Паводле www.sdb.by
(AG)
|