У гродзенскім катэдральным касцёле адбудзецца Імша ў інтэнцыі працаўнікоў службы аховы здароўя |
| Друк | |
Анонсы
|
14.10.2015 20:25 |
18 кастрычніка ў гродзенскім катэдральным касцёле св. Францішка Ксаверыя адбудзецца святая Імша ў інтэнцыі працаўнікоў службы аховы здароўя. Пачатак у 19.00.
Імшу ўзначаліць біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч.
Эўхарыстыя пройдзе з нагоды ўспаміну св. Лукі, евангеліста, асоба якога ў Каталіцкім Касцёле звязана з урачамі і ўсімі працаўнікамі службы аховы здароўя. Святы Лука – апякун урачоў, санітараў, законных сясцёр і братоў, якія працуюць у шпіталях і дамах апекі, а таксама ўсіх тых, хто з адданасцю і любоўю служыць хворым, несучы ім дапамогу.
Усіх вернікаў, а асабліва працаўнікоў службы аховы здароўя, запрашае далучыцца да супольнай малітвы кс. Віталій Сідорка, душпастыр службы аховы здароўя г. Гродна. (JM), (AG)
|