Душпастырства медыкаў Гродзенскай дыяцэзіі запрашае на фармацыйныя сустрэчы | Друк |
Анонсы
21.10.2015 10:20

Душпастырства службы аховы здароўя свв. Космы і Даміяна Гродзенскай дыяцэзіі Рыма-Каталіцкага Касцела ў Беларусі запрашае на фармацыйныя сустрэчы ўсіх прадстаўнікоў службы здароўя: урачоў, фельчараў, медыцынскіх сясцёр, акушэраў, лабарантаў, працаўнікоў аптэк, выкладчыкаў, а таксама медыкаў-пенсіянераў.

Сустрэчы адбываюцца кожную трэцюю нядзелю месяца ў касцёле Звеставання Найсвяцейшай Панне Марыі (пабрыгідскі) у Гродне па вул. К. Маркса, 27. Пачатак у 16.30. У праграме – святая Імша ў інтэнцыі медыкаў, а пасля тэматычная канферэнцыя.

(AG)

 
© 2003-2025 Catholic.by