XII Фестываль духоўнай музыкі «Залатагорская Ліра» праходзіць у Мінску | | Друк | |
Анонсы |
22.10.2015 11:43 |
22 кастрычніка адбудзецца канцэрт вакальнай музыкі з удзелам Марыны Лук'янавай (сапрана), Яўгена Даўжанка (барытон) і Ірыны Апалінскай (арган). 24 кастрычніка Канстанцін Шараў, саліст Беларускай дзяржаўнай філармоніі, дасць канцэрт арганнай музыкі. 30 кастрычніка свята закрыецца канцэртам харавой музыкі, на якім выступяць вакальны ансамбль «Musikia» і моладзевы хор «Art Sonus». Канцэрты ў касцёле пачынаюцца ў 19.30. Паводле roch.by (АлГ) |