У мінскім хрысціянскім кінаклубе адбудзецца прагляд фільма «У порце» | Друк |
Анонсы
13.11.2015 10:54

Хрысціянскі кінаклуб «Рэха» ў межах цыклу «Цноты» запрашае на прагляд фільма рэжысёра Элія Казан «У порце».

Праграма мерапрыемства ўключае прагляд кінафільма і дыскусію, прысвечаную яму.

Фільм «У порце» рэжысёра Элія Казан распавядае пра карупцыю ў прафсаюзах партовых грузчыкаў.

Сюжэт фільма заснаваны на серыі артыкулаў, надрукаваных Малькальмам Джонсанам у газеце «The New York Sun» пад агульнай назвай «Злачынствы ў порце». У 1949 годзе Джонсан атрымаў за гэтую серыю прэмію Пулітцэра (прэмія ў сферы журналістыкі).

Стужка «У порце» атрымала 8 Оскараў, 4 Залатых Глобуса, узнагароды Брытанскай кінаакадэміі і Венецыянскага кінафестывалю.

Прагляд фільма адбудзецца 22 лістапада ў 19.00 па адрасе: Мінск, Кальварыйскі праезд, 1, касцёл Узвышэння Святога Крыжа. Уваход вольны.

(MV)

 
© 2003-2025 Catholic.by