Рэкалекцыі цвярозасці пройдуць у Гродне |
| Друк | |
Анонсы
|
17.11.2015 10:32 |
Душпастырства цвярозасці Гродзенскай дыяцэзіі праводзіць XIII рэкалекцыі цвярозасці ў г. Гродна. Да ўдзелу ў рэкалекцыях запрашаюцца ўсе неабыякавыя да праблемы алкагалізму і наркаманіі ў Беларусі.
Мерапрыемства адбудзецца па адрасе: г. Гродна, вул. К. Маркса, 27, касцёл Звеставання Найсвяцейшай Панны Марыі (пабрыгіцкі). Праграма рэкалекцый цвярозасці ў г. Гродна:
27 лістапада: - 18:00 – прывітанне ўдзельнікаў
- 19:00 – святая Імша
- 20:30 – адкрыты сход групы ўзаемадапамогі для залежных, іх родных і блізкіх
28 лістапада: - 10:00 – канферэнцыя
- 11:30 – Крыжовы шлях
Перапынaк - 15:00 – падрыхтоўка да сакрамэнту пакаяння, споведзь, адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту
- 17:00 – святая Імшa
Перапынак
- 19:00 – сход групы ўзаемадапамогі для залежных, іх родных і блізкіх
29 лістапада: - 9:00 – святая Імша
- 10:30 – канферэнцыя
- 12:00 – абмен уражаннямі, заканчэнне рэкалекцый.
Усім прыезджым будзе прадастаўлены начлег. Кантактныя тэлефоны:
Ксёндз Аляксандр Пятровіч: маб. 8029 869 60 88 Юрый Гапонік: (80152) 50 20 86, маб. 8033 325 57 64.
|