У Рубяжэвічах адзначаць першую гадавіну смерці кс. Рышарда Юнiка |
| Друк | |
Анонсы
|
30.11.2015 17:01 |
2 снежня прыпадае першая гадавiна смерцi кс. Рышарда Юнiка, які служыў у парафіі Св. Юзафа ў Рубяжэвічах амаль 35 гадоў.
Cпачылы святар вялікую ўвагу прысвячаў аднаўленню і ўмацаванню хрысціянскіх традыцый, прапагандаваў безалкагольны стыль жыцця, клапаціўся аб матэрыяльным стане касцёла і сам прымаў удзел у яго рамонтах.
Ксёндз Рышард Юнік адышоў у вечнасць 2 снежня 2014 г. на 76-м годзе жыцця.
Святая Імша ў першую гадавіну смерці святара адбудзецца ў касцёле ў Рубяжэвічах 2 снежня ў 11.00. Вернікі заахвочваюцца да супольнай малітвы. 
(JM)
|