Рэкалекцыі для моладзі адбудуцца ў Гудагаі | Друк |
Анонсы
21.11.2015 13:04

З 27 па 29 лістапада ў кляштары сясцёр кармэлітак Дзіцяткі Езуса ў Гудагаі адбудуцца рэкалекцыі для моладзі. Тэма духоўных практыкаванняў – «Добрая глеба». Гэта ўжо чацвёртыя рэкалекцыі ў цыкле «Хваробы сэрца» паводле прыпавесці пра сейбіта (пар. Лк 8, 5-15).

Пачатак рэкалекцый у пятніцу ў 21.20, заканчэнне – у нядзелю ў 14.00.

Падчас духоўных практыкаванняў моладзь штодзённа будзе ўдзельнічаць у сакрамэнтах, медытацыях, набажэнствах, канферэнцыях і заступніцкіх малітвах.

Просьба ўзяць з сабой Святое Пісанне і сшытак для нататак.

Пра мінулыя рэкалекцыі ў цыкле «Хваробы сэрца» можна пачытаць тут:

«Сэрца пры дарозе»

«Скамянелае сэрца»

«Сэрца ў цернях»

Удзельнікаў рэкалекцый, якія выязджаюць з Мінска ў пятніцу цягніком у 17.55, сёстры кармэліткі сустрэнуць на чыгуначнай станцыі «Гудагай».

Па ўсіх пытаннях адносна рэкалекцый звяртацца па тэлефонах:

+375 29 728 23 05 (в. Гудагай, с. Віталія)
+375 33 662 32 63 (г. Мінск, кс. Раман)

Увага! Вёска Гудагай, дзе адбудуцца рэкалекцыі, знаходзіцца ў прыгранічнай зоне з Літвой, таму перад ад’ездам удзельнікам трэба заплаціць дзяржпошліну на наведванне прыгранічнай зоны.

(MV)

 
© 2003-2024 Catholic.by