Cімпозіум, прысвечаны 50-годдзю заканчэння Другога Ватыканскага Сабору, пройдзе ў Мінску |
| Друк | |
Анонсы
|
24.11.2015 14:31 |
28 лістапада ў мінскім касцёле свв. Сымона і Алены адбудзецца сімпозіум, прысвечаны 50-годдзю заканчэння Другога Ватыканскага Сабору, які арганізоўвае Мінска-Магілёўская архідыяцэзія сумесна з Мінскім тэалагічным каледжам імя св. Яна Хрысціцеля.
Да ўдзелу ў працы сімпозіума запрашаюцца ўсе жадаючыя, асабліва студэнты і выпускнікі каледжа. Пачатак а 10-й гадзіне.
Праграма: 10.00 – пачатак сімпозіума і прывітальнае слова; 10.15 – 11.45 – даклады:
- «Другі Ватыканскі Сабор: матывацыі і вынікі» – арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі
- «Пакліканне чалавечай асобы да веры і любові ў навучанні Другога Ватыканскага Сабору» – кс. маг. Кірыл Бардонаў
- «Sacrosanctum Concilium – першы крок рэформ» – кс. ліц. Юрый Санько
- «Сродкі масавай камунікацыі ў абвяшчэнні Евангелля ў святле дэкрэту Inter mirifica» – кс. ліц. Ігар Лашук
12.00 – урачыстая святая Імша (цэлебруе Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч) 13.30 – пачастунак (дольны касцёл, белая зала)
Арганізатары (MV)
|