Дабрачынная місія «Чыстае сэрца» запрашае далучыцца да акцыі «Святы Мікалай адказвае» | Друк |
Анонсы
25.11.2015 14:41

Другі год запар дабрачынная місія «Чыстае сэрца» праводзіць акцыю «Святы Мікалай адказвае».

Святы Мікалай вядомы сваёй дабрачыннай дзейнасцю - дапамогай у выглядзе падарункаў дзецям з бедных сем'яў.

Дадзенай акцыяй місія «Чыстае сэрца» жадае прынесці радасць і ў жыццё нашых дзяцей і дапамагчы ім паверыць у цуды.

Бацькам ці катэхетам, якія хочуць, каб дзіця атрымала віншавальную паштоўку ад святога Мікалая, трэба напісаць ліст на адрас:

220030, г. Мінск, вул. Рэвалюцыйная, 1а (з пазнакай: «святому Мікалаю»)

Лісты прымаюцца да самага свята Божага Нараджэння.

Кіраўніцтва місіі

(MV)

 
© 2003-2025 Catholic.by