У Гродне адбудуцца рэкалекцыі для службы аховы здароўя |
| Друк | |
Анонсы
|
02.12.2015 10:05 |
11-13 снежня ў гродзенскім рэктаральным касцёле Звеставання Найсвяцейшай Панне Марыі адбудуцца рэкалекцыі для ўсіх працаўнікоў службы аховы здароўя г. Гродна.
Духоўныя практыкаванні правядзе а. Віталій Сапега OP. Рэкалекцыі ўжо ў чацвёрты раз праводзіць Душпастырства службы аховы здароўя імя свв. Космы і Дам’яна ў Гродне.
Праграма:
11 снежня
- 20.00 — прывітанне і знаёмства з удзельнікамі
- 20.30 — святая Імша (уступная канферэнцыя)
12 снежня
- 09.30 — ранішняя малітва
- 09.45 — канферэнцыя
- 10.30–11.00 — перапынак
- 11.15 — канферэнцыя
- 12.00 — святая Імша
- 13.00–15.00 — перапынак на абед
- 15.30 — канферэнцыя
- 16.30–18.00 — адарацыя і споведзь
- 18.30 — вячэра
- 19.15 — час для дыскусій і абмеркавання
13 снежня
- 09.00 — святая Імша (заканчэнне рэкалекцый)
(JM)
|