Прэм'ера першай беларускай Імшы ў джазавым настроі адбудзецца 14 снежня | Друк |
Анонсы
07.12.2015 10:52

Малады беларускі кампазітар Андрэй Саўрыцкі напісаў першую ў Беларусі Імшу для саліста і хора ў джазавым настроі.

Аўтар твору — лаўрэат Нацыянальнай музычнай прэміі «Лепшы аранжыроўшчык 2014 года».

У імпрэзе ўдзельнічаюць саліст Леў Казакевіч і Студэнцкі хор Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі пад кіраўніцтвам Інэсы Бадзякі.

Таксама прагучыць папуры на тэму беларускіх калядак.

Канцэрт адбудзецца 14 снежня ў 19.00 у Зале Нацыянальнай школы прыгажосці па адрасе: вул. Мельнікайтэ, 4.

Аляксандр Гелагаеў

 
© 2003-2025 Catholic.by