«Дабрачынная калядная акцыя» пройдзе ў касцёле свв. Сымона і Алены ў Мінску | Друк |
Анонсы
15.12.2015 10:52

У нядзелю, 20 снежня, з 9 00 да 15 00 на тэрыторыі касцёла свв. Сымона і Алены пройдзе дабрачынная калядная акцыя, арганізаваная «Карытас».

Кожны дыяцэзіяльны «Карытас» у гэты дзень прадставіць вырабы і калядныя падарункі, зробленыя рукамі валанцёраў разам з маладымі людзьмі з абмежаванымі магчымасцямі.

Падчас акцыі кожны жадаючы таксама зможа падрабязней даведацца пра дзейнасць, якая вядзецца ў «Карытас».

«Калядная акцыя» праводзіцца штогод і, як паказвае практыка, прыцягвае ўвагу грамадскасці да праблем людзей з абмежаванымі магчымасцямі і тых, хто жыве ў нястачы.

Далучаючыся да гэтай акцыі вы падтрымліваеце дабрачынныя праекты «Карытас». Хто ведае, каму наступнаму будзе патрэбна дапамога?

Супрацоўнікі Нацыянальнага «Карытас»

(MV)

 
© 2003-2025 Catholic.by