Арганізоўваюцца штомесячныя аўтобусныя пілігрымкі ў Нацыянальны санктуарый Маці Божай у Будславе | Друк |
Анонсы
15.12.2015 11:48

З пачатку наступнага года ў парафіі свв. Сымона і Алены ў Мінску будуць арганізоўвацца аўтобусныя пілігрымкі да Нацыянальнага санктуарыя Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Будславе.

Паломніцтвы будуць адбывацца на працягу года ў кожную першую суботу месяца.

Мэтай пілігрымак з’яўляецца ўшанаванне першых суботаў месяца ў межах падрыхтоўкі да 100-годдзя аб’яўленняў Маці Божай у Фаціме, а таксама наведванне адпустовай Будслаўскай базылікі ў межах Года Божай Міласэрнасці.

Бліжэйшая пілігрымка адбудзецца 2 студзеня 2016 года.

Па пытаннях удзелу ў пілігрымках звяртацца па тэлефонах:

(мтс) 8-029-246-62-97;
(life) 8-025-618-17-50 (Уладзімір Вайцяховіч)

Прыкладны кошт пілігрымкі: 80 000 бел. руб.

(MV)

 
© 2003-2025 Catholic.by