Хрысцiянскi кiнаклуб «Рэха» запрашае на прагляд фільма |
| Друк | |
Анонсы
|
20.12.2015 18:03 |
Хрысцiянскi кiнаклуб «Рэха» ў рамках цыклу «Цноты» запрашае паглядзець калядную казку рэжысёра Фрэнка Капры «Гэта цудоўнае жыццё». Прагляд адбудзецца 27 снежня ў 19.00 у мінскім касцёле Узвышэння Святога Крыжа па адрасе: Кальварыйскi праезд, 1.
Фільм «Гэта цудоўнае жыццё» быў створаны пасля Другой сусветнай вайны, калі гледачам была неабходна добрая і казачная кінастужка. Амерыканскі інстытут кінамастацтва назваў яго самым натхняльным фільмам у гісторыі. Стужка нагадвае аб веры, надзеі і любові.
Па традыцыі ў кінаклубе прысутныя выкажуць уражанні ад прагляду фільма, правядуць віктарыну і падзеляцца аплаткай з нагоды надыходзячага Божага Нараджэння. (AG)
|