Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч адзначыць 70-гадовы юбілей | Друк |
Анонсы
02.01.2016 01:20

З нагоды 70-гадовага юбілею Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча 2 студзеня ў 12.00 адбудзецца святая Імша падзякі ў архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Паны Марыі ў Мінску.

На Імшу запрашаюцца святары, кансэкраваныя асобы і вернікі.

Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч нарадзіўся 3 студзеня 1946 г. у вёсцы Адэльск недалёкa ад Гродна ў сям’і Ігнацыя і Ганны Кандрусевічаў.


Непасрэдна ў дзень свайго нараджэння іерарх будзе цэлебраваць дзве Імшы ў мінскай архікатэдры ў 11.30 і 13.00.

(AYU)

 
© 2003-2025 Catholic.by