У Сапоцкіне адбудзецца дэканальны прагляд калядак і пастаралак | Друк |
Анонсы
16.01.2016 10:21

31 студзеня ў Доме культуры ў Сапоцкіне (Гродзенская дыяцэзія) адбудзецца дэканальны прагляд калядак і пастаралак. Вечар па традыцыі арганізуецца сапоцкінскай парафіяй Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і пройдзе ўжо ў 15-ы раз.

Пачатак у 18.00.

Да ўдзелу запрашаюцца суполкі, хоры, індывідуальныя выканаўцы. Прадставіць калядкі і пастаралкі могуць кожная група, хор або саліст. Узрост удзельнікаў не абмежаваны. Выступіць можа кожны жадаючы.

Аб сваім удзеле трэбa праінфармаваць кс. Антонія Абухоўскага, пробашча парафіі ў Сапоцкіне, да 17 студзеня па тэлефоне:


+375 29 888 18 29
8 015 299 21 30

(JM)

 
© 2003-2025 Catholic.by