Пяты фестываль хрысціянскай музыкі «Дастукацца да нябёсаў» пройдзе ў Баранавічах | Друк |
Анонсы
28.01.2016 20:32

30 студзеня ў Баранавічах адбудзецца традыцыйны, ужо пяты па ліку,  фестываль хрысціянскай музыкі «Дастукацца да нябёсаў». 

Першы раз фестываль адбыўся ў Астраўцы ў студзені 2012 года як рок-фестываль рэлігійнай песні. Другім месцам правядзення стаў Гудагай, а апошнія тры гады менавіта Баранавічы прымаюць хрысціянскія гурты з усёй Беларусі.

На баранавіцкай сцэне ўжо паспелі выступіць такія гурты, як «Laudans» (г. Мінск), «Небасхіл» (г. Мінск), «United in Spirit» (г. Баранавічы), «The Cross Way» (г. Баранавічы), «Ave» (г. Гродна), а таксама пратэстанцкія: «Papacletos», «Wisma» і «Crusade» з Брэста і іншыя.

Канцэрт адбудзецца па адрасе:
г. Баранавічы, вул. Кірава, 62
(Дом культуры Тэкстыльшчыкаў)

Пачатак фестывалю ў 18:00.

Па ўсіх пытаннях звяртацца па тэлефоне:

+375 29 709 00 93 (кс. Павел Рудзьман)

(MV)

 
© 2003-2025 Catholic.by