У Іўі пройдзе фестываль калядак і пастаралак «Gloria in Excelsis Deo» |
| Друк | |
Анонсы
|
21.01.2016 00:39 |
24 студзеня ў 13-ы раз адбудзецца фестываль калядак і пастаралак «Gloria in Excelsis Deo» (Хвала на вышынях Богу) Іўеўскага дэканата. Фестываль пройдзе ў іўеўскім гарадскім Доме культуры.
У 11.30 пачнецца святая Імша ў касцёле свв. Пятра і Паўла ў Іўі.
У 14.00 – пачатак фестываля (Дом культуры)
Гэты фестываль набывае ўсё большую папулярнасць і адрозніваецца ўсё лепшай падрыхтоўкай удзельнікаў. З кожным годам дзякуючы актыўнаму ўдзелу духавенства, свецкіх катэхетаў, бацькоў і саміх дзяцей і моладзі планка фестывалю ўздымаецца ўсё вышэй. У сувязі з гэтым журы, якое ацэньвае выступленні, мае шмат клопату з выбарам пераможцаў.
Арганізатары запрашаюць на фестываль усіх жадаючых. 
(JM)
|