Грэка-католікі і рыма-католікі памоляцца разам на Імшы падзякі ў Мінску | Друк |
Анонсы
15.01.2016 15:03

17 студзеня ў 17.00 у касцёле свв. Сымона і Алены ў Мінску адбудзецца святая Імша падзякі за свята Богаз’яўлення, а таксама малітва за служэнне Папы Францішка. Рыма-католікі і грэка-католікі будуць маліцца разам.

Падчас святой Імшы будзе спяваць грэка-каталіцкі міжпарафіяльны хор «Прасфара».

Пасля Імшы хор «Прасфара» праспявае калядныя песнапенні візантыйскай традыцыі і беларускія калядкі.

(MV)

 
© 2003-2025 Catholic.by