Гурт «Laudans» выступіць у гродзенскім касцёле Маці Божай Анёльскай | Друк |
Анонсы
16.01.2016 12:40

Айцы францішкане сардэчна запрашаюць на выступленне гурта «Laudans», якое адбудзецца 17 студзеня ў касцёле Маці Божай Анёльскай у Гродне. Адзін з самых распазнавальных каталіцкіх гуртоў Беларусі прадставіць канцэрт пасля святой Імшы на 12.30.

У рэпертуары беларускага каталіцкага гурта «Laudans» песні, напісаныя на словы кс. Яна Твардоўскага, Яна Паўла ІІ, Ірыны Багдановіч, а таксама на тэксты саміх удзельнікаў.

У верасні 2014 года гурт запісаў свой дэбютны альбом «Завысока Заблізка», у які ўвайшло 14 кампазіцый.

Зараз адбываецца турнэ гурта па Беларусі з праграмай, у якую ўваходзяць калядныя песні ў інтэрпрэтацыі «Laudans», а таксама ўласныя творы гурта.


(AG)

 
© 2003-2025 Catholic.by