У інтэнцыі супрацоўнікаў СМІ 24 cтудзеня памоляцца на адмысловай Імшы ў Гродне і Мінску | Друк |
Анонсы
20.01.2016 11:12

У нядзелю 24 студзеня, ва ўспамін св. Францішка Сальскага, апекуна журналістаў і пісьменнікаў, у Гродне і Мінску будуць маліцца ў інтэнцыі ўсіх супрацоўнікаў СМІ. Запрашaюцца ўсе ахвотныя журналісты.

У гродзенскім катэдральным касцёле імя св. Францішка Ксаверыя святая Імша распачнецца а 12-й гадзіне, у мінскай архікатэдры — а 13-й гадзіне.

У Мінску Эўхарыстыю ўзначаліць Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.

(AYU)

 
© 2003-2025 Catholic.by