Салезіянская супольнасць у Беларусі падзякуе за юбілейны год 200-годдзя святога Яна Боско | Друк |
Анонсы
22.01.2016 18:07

31 студзеня ў мінскай парафіі Святога Яна Хрысціцеля (Серабранка) адбудзецца агульнабеларускае свята Дона Боско, на якое прыбудуць прадстаўнікі ўсіх салезіянскіх пляцовак у Беларусі.

Cвята, якое распачнецца святой Імшой а 12-й гадзіне, стане адмысловай падзякай за 200-годдзе з дня нараджэння святога.


У 14.00 гасцей чакае адмысловая святочная праграма, падчас якой упершыню будзе прэзентавана (і пазней — уручана) Канстытуцыя Таварыства святога Францішка Сальскага на беларускай мове.

Таксама будуць падведзены вынікі турніра па мікра-футболе Кубак Дона Боско-5. Завершыцца свята супольным абедам.

Арганізатары свята Дона Боско запрашаюць да ўдзелу ўсіх ахвотных.

(IL)

 
© 2003-2025 Catholic.by