Урачыстае заканчэнне Года кансэкраванага жыцця ў Гродзенскай дыяцэзіі адбудзецца ў Гродне |
| Друк | |
Анонсы
|
30.01.2016 22:30 |
Біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч сардэчна запрашае асобаў кансэкраванага жыцця на ўрачыстае заканчэнне Года кансэкраванага жыцця ў Гродзенскай дыяцэзіі, якое адбудзецца 1 лютага ў Гродне.
Удзельнікі сустрэчы будуць дзякаваць Богу за ўсе ласкі, якімі Ён пажадаў узбагаціць іх у гэтым годзе.
Праграма: - 10.30 – пачатак у рэктаральным касцёле Звеставання Найсвяцейшай Панне Марыі
- 12.00 – святая Імша ў катэдральным касцёле св. Францішка Ксаверыя
(AG)
|