Фільм «Дэкалог» пакажуць у хрысціянскім кінаклубе «Рэха» |
| Друк | |
Анонсы
|
25.01.2016 14:47 |
Хрысцiянскi кiнаклуб «Рэха» у рамках цыклу «Дэкалог» запрашае паглядзець першую частку кiнафiльма рэжысера Кшыштафа Кeсьлеўскага «Дэкалог».
Аўтар прысвяціў свой фільм дзесяці запаведзям, распавядаючы пры гэтым пра кожнага з нас, пра нашых сучаснікаў, нашы спадзяванні, пачуцці, вартасці і недахопы.
Прагляд фільма пройдзе 31 студзеня ў 19.00 у касцёле Узвышэння Святога Крыжа па адрасе Кальварыйскi праезд, 1. Пасля прагляду адбудзецца абмеркаванне стужкі. (IL)
|