План урачыстасцяў на заканчэнне Года кансэкраванага жыцця ў Мінску | | Друк | |
Анонсы |
04.02.2016 11:22 |
Год кансэкраванага жыцця, які доўжыўся ў Каталіцкім Касцёле з 30 лістапада 2014 года, падышоў да завяршэння. У Паўсюдным Каталіцкім Касцёле ён завершыцца 2 лютага, а мерапрыемствы, прысвечаныя яго заканчэнню ў Беларусі, адбудуцца на два дні пазней — 4 лютага. Прадстаўнікі кансэкраванага жыцця ў Беларусі падчас спеву «Песні кансэкраваных асобаў» на Будслаўскіх урачыстасцях у 2015 г. Праграма: 11.00 — адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту, якую праводзяць кансэкраваныя асобы (месца правядзення — архікатэдральны касцёл Імя Найсвяцейшай Панны Марыі). 12.00 — святая Імша, якую ўзначаліць Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч (месца правядзення — архікатэдральны касцёл Імя Найсвяцейшай Панны Марыі). Пераход у касцёл свв. Сымона і Алены (Чырвоны касцёл). 14.00 — сустрэча кансэкраваных асобаў са свецкімі людзьмі. Словы падзякі кансэкраваным асобам, якія паспрыялі ўзрастанню веры, сведчанні (месца правядзення — дольная зала Чырвонага касцёла). Абед Прыняць удзел у гэтых урачыстасцях запрашаюцца ўсе кансэкраваныя асобы, якія працуюць на тэрыторыі Беларусі. (AYU) |