У Мінску пройдзе дыскусія на тэму «Навука і рэлігія ў ХХІ ст.» з удзелам каталіцкага святара | Друк |
Анонсы
08.02.2016 11:12

12 лютага ў Мінску пройдуць дэбаты на тэму «Навука і рэлігія ў ХХІ ст.». У дэбатах прыме ўдзел і дактарант Люблінскага каталіцкага ўніверсітэта кс. Кірыл Бардонаў.

Падчас двухгадзінных дэбатаў плануецца абмеркаваць пытанні на стыку навукі і хрысціянства, у ліку якіх тэорыя эвалюцыі, генетычныя даследаванні, кланіраванне і г.д.

Кожны з удзельнікаў выкажа сваё меркаванне, а таксама адкажа на пытанні апанентаў і публікі.

Абмеркаванне пройдзе ў свабоднай прасторы «Хто такі Джон Голт?» па адрасе вул. Шорная, 20 у Мінску. Пачатак дэбатаў у 19.00.

(IL)

 
© 2003-2025 Catholic.by