У Нясвіжы памоляцца за Мікалая Радзівіла (Сіротку) у 400-ю гадавіну яго смерці |
| Друк | |
Анонсы
|
24.02.2016 12:49 |
26 лютага ў парафіі Божага Цела ў Нясвіжы ў 11.00 пройдзе святая Імша ў 400-ю гадавіну смерці Мікалая Крыштафа Радзівіла (Сіроткі).
Мікалай Радзівіл (Сіротка) быў фундатарам касцёла ў Нясвіжы і іншых святынь у Новым Свержані, Дзераўной, Міры, Чарнаўчыцах.
Пробашч парафіі ў Нясвіжы і парафіяне запрашаюць усіх жадаючых на Імшу ў гонар Мікалая Радзівіла (Сіроткі), каб выказаць удзячнасць Богу за дар гэтага чалавека для Нясвіжа і ўсёй Беларусі.
(IL)
|