Агульнадыяцэзіяльнае святкаванне Юбілейнага Года з удзелам курыі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі пройдзе ў Мінску |
| Друк | |
Анонсы
|
20.02.2016 22:37 |
22 лютага, у свята катэдры святога Пятра, апостала, у Мінску адбудзецца агульнадыяцэзіяльнае святкаванне Юбілейнага Года Божай Міласэрнасці з удзелам курыі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі і адказных за паасобныя сектары.
Святкаванне пачнецца святой Імшой у 18.30 у мінскім архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі.
Да ўдзелу ў Імшы і да малітвы за ўсіх, хто працуе ў архідыяцэзіяльнай курыі, запрашаюцца ўсе жадаючыя.
Kурыя – касцёльнае ведамства, якое распрацоўвае пастырскі і іншыя планы працы і дапамагае іх рэалізаваць, каб Божы народ дыяцэзіі ішоў шляхам збаўлення. (JM), (AG)
|