Хрысцiянскi кiнаклуб «Рэха» запрашае на чарговы кінапрагляд | Друк |
Анонсы
22.02.2016 17:58

28 лютага ў хрысціянскім кінаклубе «Рэха» адбудзецца паказ 2-й часткі фільма польскага рэжысёра Кшыштафа Кесьлеўскага «Дэкалог». Да прагляду запрашаюцца ўсе жадаючыя.

Фiльм дае штуршок да разважання аб нашым штодзённым побыце, аб прысутнасцi Бога ў нашым жыццi, аб любовi i нелюбовi.

Як звычайна, пасля прагляду фiльма будзе магчымасць выказаць уражаннi і абмяняцца думкамi.

Паказ адбудзецца 28 лютага а 19-й гадзiне ў касцёле Узвышэння Святого Крыжа ў Мінску па адрасе: Кальварыйскi праезд, 1

(MV)

 
© 2003-2025 Catholic.by