23 лютага ў мінскай архікатэдры памоляцца за спачылага польскага архітэктара Віктара Вілька | Друк |
Анонсы
23.02.2016 11:25

23 лютага вечаровую святую Імшу ў мінскім архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі ў інтэнцыі спачылага будзе цэлебраваць Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. Пачатак Імшы ў 18.30.

Польскі архітэктар Віктар Вільк, які адышоў у вечнасць 20 лютага, быў вядомы асабліва тым, што яго рэстаўрацыйна-будаўнічая фірма «Рэнаватар» на працягу многіх гадоў выконвала рэстаўрацыйныя працы сакральных аб’ектаў у розных рэгіёнах Беларусі.

Віктар Вільк асабіста ўдзельнічаў у адбудове і адраджэнні знакавых святынь у Беларусі. Сярод іх асаблівае месца займаюць адноўленыя катэдральны касцёл у Пінску і архікатэдра ў Мінску, а таксама велічны комплекс будынкаў Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Пінску.

(IL)

 
© 2003-2025 Catholic.by